Паслугі аграсядзібы «Залаты дворык»

  • Заказаць экскурсіі па партызанскіх стаянках, замках, касцёлах і іншых гістарычных месцах нашай прыгожай Беларусі.
  • Заказаць адпачынак у аграсядзібе.

Час працы і ўмовы наведвання

Мы працуем кожны дзень

  • з 10:00 да 22:00 пры заказе загадзя за дзве гадзіны да пачатку адпачынку;
  • з 22:00 да 10:00 пры заказе загадзя за суткі.

Дадаткова можна заказаць на суткі нашу лазню (таксама загадзя). Пры заказе кліент абавязкова сустракаецца з гаспадаром загадзя і разлічваецца за 30% ад агульнага часу адпачынку, гэтым ён пацвярджае свае намеры. Пры адмове ад адпачынку без называння прычыны заклад не вяртаецца. Калі кліент мае падставу для адказу ад атрымання паслугі ў абумоўлены час, адпачынак альбо пераносіцца па пагаджэнню, альбо мы вяртаем грошы. Кліенты, якія маюць картку «Сталы кліент», заклад не ўносяць. (Глядзіце раздзел «Прывілеі карткі «Сталы кліент».) Пры наведванні ў абумоўлены час кліент адразу аглядае месца адпачынку, каб засведчыць чысціню, спраўнасць тэхнікі, наяўнасць і колькасць посуду, гульняў, мэблі і інш. Калі кліент вырашае адпачываць, то разлічваецца поўнасцю за ўвесь час. Заклад, унесены загадзя, улічваецца ў агульны кошт адпачынку. Таксама заключаецца пісьмовы дагавор, які рэгулюе адносіны бакоў. Кліент цалкам нясе адказнасць за маёмасць гаспадара і абавязваецца не прычыняць шкоды маёмасці гаспадара. Калі ў кліента ёсць заўвагі адносна маёмасці, яны абмяркоўваюцца з гаспадаром адразу. Пры гэтым кліент пакідае гаспадару заклад у памеры 40 беларускіх рублёў на выпадак, калі ў час адпачынку будзе прычынена шкода маёмасці гаспадара. Калі пасля адпачынку выявілася нястача посуду альбо іншая шкода, заклад вяртаецца за вылікам кошту прычыненай шкоды. Кошт посуду і іншай маёмасці на выпадак выяўлення шкоды прапісаны ў прайс-лісце. Калі кліент прымае рашэнне адпачываць, ён аўтаматычна згаджаецца з гэтымі коштамі. Калі шкода перавышае заклад, адносіны бакоў вызначаюцца праз пісьмовы дагавор аб урэгуляванні інтарэсаў альбо праз суд. Калі пасля адпачынку шкоды гаспадаром не выяўлена, заклад вяртаецца поўнасцю. Пры наведванні лазні абавязкова надзяваць тапкі альбо хадзіць басанож. Калі будзе выяўлена, што гэта ўмова не выконвалася, з закладу гаспадар вылічвае 5 беларускіх рублёў. (Глядзіце раздел «Штрафы».)

Кошт паслуг

  • Заказаць экскурсіі. Тут кошт будзе залежаць ад колькасці асоб, шляху і цаны білетаў для наведвання палацаў, касцёлаў альбо шляхецкіх сядзіб (напрыклад, Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу). Такія экскурсіі трэба планаваць за два тыдні.
  • Заказаць адпачынак у агра-сядзібе «Залаты дворык».

2.1 Атрымаць навыкі ландшафтнага дызайну і агледзець альпійскія горкі, сажалку і рэдкія расліны. Кошт 5 беларускіх рублёў за гадзіну. 2.2 Агляд калекцыі старажытнай цэглы XІX—ХХ стагоддзяў (звыш 500 розных экзэмпляраў!) .

Катэгорыя наведвальніка Кошт у беларускіх рублях
Дарослы 2
Дзіця Бясплатна пры наведванні з дарослымі
Школьныя класы і іншыя дзіцячыя групы 3 за ўвесь клас разам з настаўнікам

2.3 Заказаць адпачынак у лазні. Кошт адной гадзіны складае 20 беларускіх рублёў. Кліент, які мае картку «Сталы кліент», мае скідку ў 10%. Заказаць адпачынак можна на час ад дзвюх гадзін да некалькіх сутак. У кошт адпачынка ў лазні ўваходзіць наступнае:

  • Карыстанне лазняй і іншымі пакоямі.
  • Карыстанне шкляным посудам (6 бакалаў, 6 чарак, 6 кубкаў, 12 талерак, 12 камплектаў сталовых прыбораў…).
  • Карыстанне халадзільнікам і 20 кубікаў лёду (па заказу кліента).
  • Карыстанне тэлевізарам, інтэрнэтам, дамашнім DVDBlue-Ray-кінатэатрам Samsung 5530kHT-E, караоке.
  • Карыстанне гульнямі па просьбе кліента (шахматы, шашкі, нарды, містакас, джынга, набор для покера, карты, мафія, петанк).
  • Карыстанне мангалам і рашоткай для грыля.
  • Па заказу кліента гаспадар можа развесці агонь у каміне ў пакоі адпачынку.
  • Па заказу кліента можам правесці агляд старажытнай цэглы.
  • Пры заказе звыш пяці гадзін венік для лазні ў падарунак.

УВАГА! Кошт разлічаны на групу з 6 асоб, калі гасцей болей за 6, то за кожную асобу будзе дадаткова па 8 р. Максімум мы памесцім 10 чалавек! Для сталага кліента скідка заўжды 10%!

УВАГА! Калі вы заказалі, напрыклад, 4 гадзіны, і ў канцы хочаце працягнуць яшчэ на 1—2 , вам патрэбна абавязкова папярэдзіць гаспадара! Гаспадар мае права вам адмовіць, калі на гэты час ужо ёсць заказ ад іншых кліентаў! Прыехаўшы, адразу запытайцеся ў гаспадара пра вольны час пасля вас! Калі наступны час вольны, кліент адразу ўносіць суму за ўсю колькасць гадзін, на якія ён пажадае працягнуць адпачынак!

УВАГА! 2 гадзіны гэта 120 хвілін! Лёгка! Калі вы заказваеце адпачынак і спазняецеся, ваш час усё роўна пачынаецца з таго моманту, які вы абумовілі з гаспадаром! Перанесці адпачынак на 10 хвілін можам, але на болей — не! Пунктуальнасць — ветлівасць каралей! Майце на ўвазе!

УВАГА! Калі вы запланавлі адпачываць 2, 3, 4, 5 ці болей гадзін, уважліва сачыце за часам альбо звяртайцеся да гаспадара, каб ён патэлефанаваў вам за паўгадзіны альбо іншым чынам напомніў, калі ў вас скончыцца час! Калі вы завяршылі адпачываць пазней на 10 хвілін ці болей, то гэта будзе палічана як дадатковая гадзіна! І гаспадар мае права вылічыць за гэта з закладу кошт за адну гадзіну!

УВАГА! Калі вы адпачывалі у нас, і так склалася, што ў вас не хапае грошай разлічыцца, да вас могуць быць прыменены меры аж да выкліку супрацоўнікаў міліцыі. Рэчы ў заклад (тэлефонаў, пашпартоў ці іншых дакументаў) мы не прымаем! Магчыма, усё скончыцца распіскай!

    • Дадатковыя платныя паслугі
    • Венікі для лазні 3 р
    • Вугаль 25 кг Вугаль 50кг
    • Арэнда ручніка 2,5 р
    • Арэнда посцілкі адной 2 р
    • Арэнда шапкі і дывана для лазні 1,5 р
    • Лядок 1 пакет 1 р

Прайс-ліст на пашкоджаную маёмасць

Від маёмасці Кошт за адзінку
Талерка 5 р
Шклянка 2,5 р
Чарка 1,5 р
Сталовыя прыборы 2 р
Тэлевізар
Дамашні кінатэатр Samsung 5530KHT-E 620 р
Мэбля ад 100 р
Вокны ад 100 р
Душавая панэль AM/PM Tender3 ад 100 р

Штрафы

Уважліва азнаёмцеся з гэтым артыкулам! Наша сядзіба разлічана на прыгожы і бяспечны адпачынак! Нам патрэбна, каб кожны кліент застаўся задаволены і пакінуў сабе добрыя успаміны! Таму мы хочам, каб кліенты не рабілі шкоды на ўсёй тэрыторыі сядзібы. Наш газон не хоча, каб на яго кідалі смецце альбо акуркі, а расліны не хочуць быць надламанымі. Таму, калі ў кампаніі знойдзецца чалавек, які не імкнецца да чысціні, то штраф накладаецца на ўсю кампанію.

Від шкоды Штраф (бел. руб.)
Акуркі альбо смецце знаходзяцца на газоне альбо далёка ад сметніка 5 р
Зламаная расліна ад 5 р
Курэнне ў памяшканнях 30 р
Купанне ў сажалцы 30 р
Не здымалі вулічны абутак 5  р

Бяспека! На тэрыторыі сядзібы ёсць сажалка глыбінёй 1,6 метраў! Яна не з’яўляецца аналагам басейна. Мы ў мэтах бяспекі забаряняем пляваць у ёй. Гаспадар не нясе адказнасці за кліентаў, калі яны вырашылі паплаваць. Калі нехта з наведвальнікаў вырашыў паплаваць адзін альбо некалькі разоў, штраф накладаецца на ўсю кампанію. Можна замовіць камплект дзеля лазні !  Ручнік, Пасьцілка, Дыванок  4,5 р па картке сталага кліента, дзеля іншых 5 р.

Закачаць Правiлы 

Закачаць Расцэнкi

Наш нумар: +375(29)-27-27-400

Наш адрес: Старобин, Солигорский район, ул.Калинина д.32

Наш адрас: Старобін, Салігорскі раён, вул.Калініна д.32

Наша скрыня: zalatydvorik@gmail.com

Нашы кардынаты    52°43’49.1″N 27°27’44.0″E

 

TripAdvisor   букінг  вк

  AirBnB  АграТурызм   ПроБеларусь